1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

 

"Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмерлі!"

Ф. Багушэвіч

 

21 лютага ЮНЕСКА абвясціла Міжнародным днём роднай мовы.

 

З гэтай нагоды па ініцыятыве секцыі беларускай мовы і літаратуры Грамадскага аб’яднання “Беларускае педагагічнае таварыства” ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі”  21 лютага 2013 года ладзіўся Дзень роднай мовы.

 

 

Пакуль жыве, красуе мова, –

Датуль народ расце і сам.

Яна – яго першааснова,

Яна – заўжды яго абнова,

Яго душа, яго краса.

Я. Кохан


У рамках Дня роднай мовы быў праведзены шэраг мерапрыемстваў:

 

1. Адкрытая лекцыя “Беларуская мова як фактар станаўлення і развіцця грамадзяніна Рэспублікі Беларусь”.

Лектар – Валочка Ганна Міхайлаўна, загадчык лабараторыі гуманітарнай адукацыі НМУ “Нацыянальны інстытут адукацыі”, доктар педагагічных навук, дацэнт.

 

2. Адкрытая лекцыя "Этнакультурнае выхаванне ў сістэме выхаваўчай работы ўстановы адукацыі".

Лектар - Барташэвіч Галіна Аляксандраўна, прафесар кафедры зместу і метадаў выхавання ДУА "Акадэмія паслядыпломнай адукцыі", доктар філалагічных навук, прафесар.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

3. Сустрэча з рэдактарам часопіса “Маладосць” Святланай Дзянісавай і навуковым супрацоўнікам ДНУ "Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры" Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аленай Анісім.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

4. Прэзентацыя альбома школьных вершаў “Няма прыгажэй ад маёй Беларусі”.

Выканаўца – Матафонава-Грыневіч Таццяна, артыстка Белдзяржфілармоніі, спявачка.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

5. Акцыя “Гавары са мной па-беларуску”.

 

6. Конкурс для супрацоўнікаў і слухачоў акадэміі на лепшага знаўцу роднай мовы.

 

Кантактны тэлефон: 296-69-94 (Батура Таццяна Віктараўна).


 


БПО в СМИ

Контакты

220040, г. Минск

ул. Некрасова, 20, к. 502

Контактное лицо:

Юрченко Людмила Владимировна

телефон: +375 17 392 19 57

E-mail: post@oobpo.by